Безопасный Новый год!

14.12.2021

Республиканская акция МЧС «Безопасный Новый год!»

 

Как вы думаете, какой праздник, кроме дня рождения, очень ждут и взрослые, и дети? Ответ очевиден – Новый год! Действительно, именно это торжество пропитано особой атмосферой, радостью и волшебством. Но стоит помнить, что во время праздничного веселья пренебрежение безопасностью может омрачить годовое ожидание чудес пожарами и другими чрезвычайными происшествиями.

Предновогодний период сопровождается резким увеличением количества пожаров и травм в результате нарушения правил пожарной безопасности при подготовке к праздникам, неосторожного обращения с пиротехническими изделиями. Предупредить чрезвычайные ситуации с подобными последствиями – цель республиканской акции «Безопасный Новый год!», которая в этом году продлится с 14 по 31 декабря.

Первый этап пройдет с 14 по 17 декабря с фокусом на лицах преклонного возраста. Пропагандисты МЧС направятся в дома ветеранов и центры социального обслуживания населения, в санатории, оздоровительные центры, профилактории, дома отдыха и пансионаты, где в формате программы «Безопасный Новый год» выступят артисты и творческие коллективы, театры-экспромта, пройдут конкурсы и викторины, беспроигрышные лотереи, показы фильмов по ОБЖ и многое другое.

С 20 по 24 декабря – во время второго этапа акции – работники МЧС подарят праздник в школах, интернатах, семьях, где дети находятся в социально опасном положении, в детских домах и в домах семейного типа. В гости к детворе смогут приехать Дед Мороз, Снегурочка и герои мультфильма МЧС «Волшебная книга», которые расскажут правила безопасности в период зимних каникул: как вести себя на льду, как пользоваться пиротехникой, хлопушками и бенгальскими огнями. Кроме того, ребят ждут викторины, тематические конкурсы, показ фильмов и роликов, а также наглядно-изобразительная продукция и памятные подарки.

Заключительный этап акции продлится с 27 по 31 декабря. В местах продажи пиротехники появятся пожарный Дед Мороз, Снегурочка, сказочные персонажи, которые проведут с покупателями беседы, раздадут инструкции по безопасному использованию пиротехники, памятные календари и наглядно-изобразительную продукцию, а также предложат запечатлеть момент на фоне тематической фотозоны.

Бдительный Дед Мороз и Снегурочка не оставят без внимания ледовые катки и другие места массового катания. Там будут размещены площадки МЧС, на которых пройдут конкурсы, викторины, беспроигрышные лотереи и выступят артисты. Посетят сказочные герои и места, оказаться в которых в преддверии праздника очень грустно, а именно детские учреждения здравоохранения. Там они устроят настоящий праздник, чтобы ни один ребенок не потерял веру в чудо.

Основные мероприятия акции развернутся в местах массового пребывания людей – это открытые площадки, крупные торговые центры, рынки, детские развлекательные центры и т.д. Спасатели вместе со своими верными сказочными помощниками поздравят всех с наступающими праздниками, напомнят правила безопасности, проведут тематические викторины, конкурсы и лотереи, раздадут наглядно-изобразительную продукцию, разыграют призы, а также подарят «творческие» подарки от артистов и коллективов.

Куда же в XXI веке без интернет-активностей? Каждый желающий сможет поучаствовать в конкурсе на лучший видеоролик «Безопасный Новый год», в котором на любую из заданных тем – «Безопасная новогодняя ёлка», «Пиротехника», «Гололёд», «Поведение у зимнего водоёма», «Переохлаждения» и т.д. – смогут представить свое видение всем известных правил и рассказать о них на всю страну.

Классика последних лет – конкурс на лучшее новогоднее оформление квартиры (жилых помещений домовладения), декора окон, приусадебного участка «Новогодний дизайн МЧС», участие в котором позволит не только побороться за приз, но и преобразить свое жилье и пространство вокруг под стать надвигающимся праздникам.

Кроме того, работники пропаганды сделают почтовую рассылку новогодних открыток, буклетов, календарей от МЧС, а также тематических подарков, чтобы акция добралась в каждый дом.

Те, кто по каким-либо причинам не смогли поучаствовать в мероприятиях лично, смогут это сделать в режиме онлайн. Для этого работники пропаганды задействуют интернет-мессенджеры, благодаря которым проведут видеоуроки безопасности, онлайн-игры «Шаги спасения» и онлайн-викторины «Кто хочет стать гением безопасности?».

Пропагандисты МЧС заручатся поддержкой СМИ, которые опубликуют массу материалов о том, как встретить Новый год безопасно, и проведут интеллектуальные викторины с памятными подарками.

Приглашаем всех принять участие в акции, чтобы пополнить багаж знаний в области безопасности, получить памятные подарки, провести время с пользой и ярко встретить наступающий 2022 год!

 

Рэспубліканская акцыя МНС "Бяспечны Новы год!"

 

Як вы думаеце, якое свята, акрамя дня нараджэння, вельмі чакаюць і дарослыя, і дзеці? Адказ відавочны - Новы год! Сапраўды, менавіта гэта свята прасякнута асаблівай атмасферай, радасцю і чараўніцтвам. Але варта памятаць, што падчас святочнай весялосці грэбаванне бяспекай можа азмрочыць гадавое чаканне цудаў пажарамі і іншымі надзвычайнымі здарэннямі.

Пераднавагодні перыяд суправаджаецца рэзкім павелічэннем колькасці пажараў і траўм у выніку парушэння правілаў пажарнай бяспекі пры падрыхтоўцы да свят, неасцярожнага абыходжання з піратэхнічнымі вырабамі. Папярэдзіць надзвычайныя сітуацыі з падобнымі наступствамі - мэта рэспубліканскай акцыі "Бяспечны Новы год!", якая сёлета працягнецца з 14 па 31 снежня.

Першы этап пройдзе з 14 па 17 снежня з фокусам на асобах састарэлага ўзросту. Прапагандысты МНС накіруюцца ў дамы ветэранаў і цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, у санаторыі, аздараўленчыя цэнтры, прафілакторыі, дамы адпачынку і пансіянаты, дзе ў фармаце праграмы "Бяспечны Новы год" выступяць артысты і творчыя калектывы, тэатры-экспромты, пройдуць конкурсы і віктарыны, бяспройгрышныя латарэі, паказы фільмаў па ОБЖ і іншае.

З 20 па 24 снежня - падчас другога этапа акцыі - работнікі МНС падораць свята ў школах, інтэрнатах, сем'ях, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, у дзіцячых дамах і ў дамах сямейнага тыпу. У госці да дзятвы змогуць прыехаць Дзед Мароз, Снягурачка і героі мультфільма МНС "Чароўная кніга", якія раскажуць правілы бяспекі ў перыяд зімовых канікул: як паводзіць сябе на лёдзе, як карыстацца піратэхнікай, хлапушкамі і бенгальскімі агнямі. Акрамя таго, юнакоў і дзяўчат чакаюць віктарыны, тэматычныя конкурсы, паказ фільмаў і ролікаў, а таксама наглядна-выяўленчая прадукцыя і памятныя падарункі.

Заключны этап акцыі працягнецца з 27 да 31 снежня. У месцах продажу піратэхнікі з'явяцца пажарны Дзед Мароз, Снягурачка, казачныя персанажы, якія правядуць з пакупнікамі гутаркі, раздадуць інструкцыі па бяспечным выкарыстанні піратэхнікі, памятныя календары і наглядна-выяўленчую прадукцыю, а таксама прапануюць адлюстраваць момант на фоне тэматычнай фотазоны.

Пільны Дзед Мароз і Снягурачка не пакінуць без увагі лядовыя каткі і іншыя месцы масавага катання. Там будуць размешчаны пляцоўкі МНС, на якіх пройдуць конкурсы, віктарыны, бяспройгрышныя латарэі і выступяць артысты. Наведаюць казачныя героі і мясціны, апынуцца ў якіх напярэдадні свята вельмі сумна, а менавіта дзіцячыя ўстановы аховы здароўя. Там яны зладзяць сапраўднае свята, каб ні адно дзіця не страціла веру ў цуд.

Асноўныя мерапрыемствы акцыі разгорнуцца ў месцах масавага знаходжання людзей - гэта адкрытыя пляцоўкі, буйныя гандлёвыя цэнтры, рынкі, дзіцячыя забаўляльныя цэнтры і г.д. Ратавальнікі разам са сваімі вернымі казачнымі памочнікамі павіншуюць усіх з надыходзячымі святамі, нагадаюць правілы бяспекі, правядуць тэматычныя віктарыны, конкурсы і латарэі, раздадуць наглядна-выяўленчую прадукцыю, разыграюць прызы, а таксама падораць "творчыя" падарункі ад артыстаў і калектываў.

Куды ж у XXI стагоддзі без інтэрнэт-актыўнасцей? Кожны жадаючы зможа паўдзельнічаць у конкурсе на лепшы відэаролік "Бяспечны Новы год", у якім на любую з зададзеных тэм - "Бяспечная навагодняя ёлка", "Піратэхніка", "Галалёд", "Паводзіны ля зімовага вадаёма", "Пераахалоджванні" і г.д. - змогуць прадставіць сваё бачанне ўсім вядомых правілаў і расказаць пра іх на ўсю краіну.

Класіка апошніх гадоў - конкурс на лепшае навагодняе афармленне кватэры (жылых памяшканняў домаўладання), дэкору вокнаў, прысядзібнага ўчастка «Навагодні дызайн МНС», удзел у якім дазволіць не толькі пазмагацца за прыз, але і змяніць сваё жыллё і прастору вакол пад стаць святам, якія набліжаюцца.

Акрамя таго, работнікі прапаганды зробяць паштовую рассылку навагодніх паштовак, буклетаў, календароў ад МНС, а таксама тэматычных падарункаў, каб акцыя дабралася ў кожны дом.

Тыя, хто па якіх-небудзь прычынах не змаглі паўдзельнічаць у мерапрыемствах асабіста, змогуць гэта зрабіць у рэжыме анлайн. Для гэтага працаўнікі прапаганды задзейнічаюць інтэрнэт-мэсэнджары, дзякуючы якім правядуць відэаўрокі бяспекі, анлайн-гульні "Крокі выратавання" і анлайн-віктарыны "Хто хоча стаць геніем бяспекі?".

Прапагандысты МНС заручацца падтрымкай СМІ, якія апублікуюць шмат матэрыялаў аб тым, як сустрэць Новы год бяспечна, і правядуць інтэлектуальныя віктарыны з памятнымі падарункамі.

Запрашаем усіх прыняць удзел у акцыі, каб папоўніць багаж ведаў у галіне бяспекі, атрымаць памятныя падарункi, правесці час з карысцю і ярка сустрэць надыходзячы 2022 год!